Беларуская Служба

У 2023 г. пераездаў у Польшчу было больш, чым ад'ездаў з краіны

20.02.2024 10:53
Асноўнымі кірункамі міграцыі былі Германія, Нідэрланды і Іспанія, гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным у аўторак транспартным сайтам Clicktrans.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: pxhere.com/CC0 Domena publiczna

Як гаворыцца ў справаздачы, летась упершыню па-за тройкай найбольш часта выбіраемых краін апынулася Вялікабрытанія, якая да 2020 году была галоўным пунктам выезду з Польшчы.

«Зніжэнне цікавасці да Вялікабрытаніі выклікана, між іншым, Brexit-ам і цяжкасцямі з атрыманнем пастаяннага віда на жыхарства і працаўладкаваннем. Палякі цяпер выбіраюць іншыя прывабныя з пункту гледжання заробку напрамкі, напрыклад, Германію ці Нідэрланды», - сказаў Міхал Бжэзінскі, генеральны дырэктар Clicktrans.

Паводле справаздачы, летась палякі больш ахвотна вярталіся ў краіну, чым пакідалі Польшчу. Доля пераездаў у Польшчу вырасла на 3 адсоткавыя пункты ў параўнанні з 2022 годам. Аднак доля з'ехаўшых з краіны знізілася на 3 працэнтныя пункты ў параўнанні з 2022 годам і склала 39%. Гэтая доля вышэй, чым у 2018-2021 гадах, калі яна складала 25% да 29%.

Clicktrans.pl - гэта польская платформа, якая звязвае людзей і кампаніі, якія шукаюць транспарт, з перавозчыкамі. Сайт працуе з 2010 года. Ідэя Clicktrans заключаецца ў тым, каб злучыць людзей, якія шукаюць перавозкі буйнагабарытных грузаў з перавозчыкамі.

PAP/юл